Тінь Сонця:Песьня Чугайстара
Матеріал з MusicWiki
Пісня гурту Тінь Сонця з альбому Полум’яна рута
- У спрадвечных пушчах, дзе ня згасны зык балота,
- Дзе лягла Батыя Чорна-Залатая шмота,
- Часам на сьцяжынку зачарованы выходзіць
- Лесавік-Чугайстар. І ціха так заводзіць:
- Калі можаш, завітай да мяне ты,
- Калі хочаш, паспытай маёй вады,
- Калі верыш, дык мне шчыра раскажы,
- Пра што ты мроіш, дзеля пазбыцца самоты...
- Брамы павуціньня ад сасны і да бярозы -
- Варта вось чаканьня, што пільнуе сэнс цьвярозы.
- Палымнее рута, жыцьцядайна расквітае,
- Ды ніхто ня бачыць! Ніхто таго ня знае!
- Стогне хіжым плачам нат дрыгва на ўсім Палесьсі,
- Попел пазакратаў лісьце у драўлянскім лесе.
- Безнадзейна квола пахілілася таполя,
- Дзьме трывожны вецер з атручанага поля.
- Што мы прысьнілі, болей не вярнецца -
- Казкі і мроі нібы ў дым.
- Занадта рана супыніла сэрца,
- Шкада памерці маладым.
- Мой голас зь неба чорны крук даставіць,
- Сплыве па Прыпяці вянок.
- Чакайце вестак пад пахмурным Сонцам,
- Пад зорак расьсяваны змрок.

